Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Як спраўлялі Вербніцу нашы продкі?

Автор: Фрокина Александра

20.04.2018

Просмотров: 4260


Усе мы адзіныя, усе мы славяне. А вы ведаеце, як нашы славянскія продкі спраўлялі тыя святы, якія дайшлі да нас? Аб гэтым я раскажу на прыкладзе Вербніцы.

Тыдзень перад Вялікдзенем – апошні тыдзень Вялікага посту – гэта кульмінацыйная падрыхтоўка да аднаго з галоўных свят народнага каляндара. Пачынаўся ў нашых продкаў гэты тыдзень з Вербнай нядзелі, або Вербніцы.

У цэнтры абрадаў гэтага святочнага дня была асвечаная ў царкве вярба. Тлумачыцца гэта тым, што галінкі менавіта гэтага дрэва нагадваюць пальмавыя налінкі, з якімі народ сустракаў Ісуса Хрыста пры яго ўездзе ў Ерусалім за тыдзень да свайго цудоўнага ўваскрэсення. Патаму менавіта Вербніца і за тыдзень да Вялікдня.

Вось што расказваецца аб гэтай падзеі ў народня легендзе: “У гэта дзень Ісус Хрыстос пайшоў у Ерусалім. Вестка аб тым, што ідзе Спасіцель у Ерусалім, пранеслася па гораду, і шмат людзей выйшла насустрач таму, хто васкрэсіў Лазара. У лікаванні людзі зрывалі галінкі з дрэў, усцілалі імі дарогу Спасіцеля. Таму Вербную Нядзелю мы сустракаем у храме з галінкамі ў руцэ. Гэтыя галінкі памінаяць нам не толькі аб радаснай сустрэчы Гаспадара жыхарамі Ерусаліма, але і аб тым, што зіма не вечная, што прыйшла вясна, і зноў усе зазелянее, зацвіце і будзе прыносіць плады”.

У гэты святочны дзень асвечаныя галінкі вярбы неслі дадому і злегку сцябалі імі дамачадцаў, перш за ўсе дзетак, і прыгаворвалі:

                               Не я б’ю, вярба б’е,
                               За тыдзень – Вялікдзень.
                               Хвора ў лес наверас,
                               А здароўе ў косці!
                               Не я б’ю, вярба б’е,
                               За тыдзень – Вялікдзень,
                               Будзь здароў, як вада,
                               А расці, як вябра!
                                Будзь здароў на весь год!


Люзді верылі, што праз такое “біцце” галінкамі вярбы чалавеку перадаецца моц, жыццяздольнасць і прыгажосць гэтага дрэва, якое з’яўляецца сімвалам здароўя і дабрабыту. Частку асвечаных галінак клалі за божніцу, утыкалі ў сцены, а з другой праводзілі цэлы шэраг ахоўна-магічных дзеянняў.

Такі ж самы рытуал адносіўся і да жывел, а таксама да раслін. Таму што ўсі жадалі, как жывела была моцная, а древы і расліны пладаносілі. 

     Пазней, на працягу ўсяго года, свячоныя галінкі вярбы неаднаразова ўжываліся ў паўсядзеным сялянскім жыцці. Кожная дбайная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову, леганька сцябаючы яе па баках галінкай. З прутачкай вярбы земляроб распачынаў узрыванне яравога поля, веснавую і асеннюю сяўбу, пасадку бульбы і г.д.

Як ахоўны амулет вярба скарыстоўвалася пад час першага грому. Каб не баяцца летняй навальніцы, усе дамачадцы імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы моцныя грымоты, гаспадыня хуценька запальвала грамнічную свечку, а галінкі вярбы, узятыя з-за бажніцы, клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары. У некаторых мясцовасцях бабкі-шаптухі  замаўлялі ваду і рэкамендавалі піць настой на пупышках баздзетным жанчынам. Рэшткі вярбы ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вярбніцы.

І толькі пасля таго, як будуць асвечаны новыя галінкі, старыя назаўтра, у панядзелак, спальвалі ў печы. Пры чым попел абавязкова аддзялялі і рассыпалі па градках (там, дзе ступае нага каровы ці каня).

Ведаеце, я лічу, што мы не павінны адыходзіць далека ад тых традыцый, якіх прытрымліваліся нашы продкі. Усе ж такі нашыя карані пайшлі ад іх, і вашы бабуля і дзядуля, мабыць, таксама раней выконвалі гэтыя абрады...



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью