Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Ведаеце, як адзначалі Вялікдзень нашы продкі?

Автор: Фрокина Александра

27.04.2018

Просмотров: 4025


 Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым народным святам, якое адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар сонца, абудження прыроды і надыходу “вялікіх дзен” палявых работ. Гэтае свята не мае пэўнай, пастаянная прымеркаванасці ў народным календары: у залежнасці ад месячнага календара яно прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая.

 Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі, гэтае свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрасенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы. Згодна з евангельскім тэкстам, на трэці дзень пасля смерці Ісуса да саркафага, дзе знаходзілася яго цела, прыйшлі жанчыны, каб у апошні раз абмыць і нацерці духмянымі рэчывамі нябожчыка. Але да іх вялікага здзіўлення, труна, у якой знаходзілася цела Ісуса, аказалася пустой. Анелы ж, якія знаходзіліся побач, паведамілі жанчынам, што Ісуса шукаць тут не трэба, бо ен уваскрес, а яго вучні неўзабаве ўбачаць яго.

Гэтай падзеі – цудоўнаму вяртанню да жыцця ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрэс!”

У велікоднай абраздасці даволі цесна перапляліся хрысціянскія і язычніцкія ўяўленні. Падрыхтоўка да Вялікадня адбывалася на працягу Перадвелікоднага тыдня і заканчвалася ў Вялікую суботу прыгатаваннем святочнай ежы, якую неслі ў царкву, дзе гэтая ежа ў час службы асвячалася. Пасля асвячэння пасхі ў царкве кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй бегчы з ею дадому. Гэты звычай быў заснаваны на народным павер’і:  хто першы прыбяжыць з пасхаю дамоў, у таго будзе лепшы ўраджай, і той гаспадар першы скончыць палявыя работы. Абрус, на якім стаялі велікодныя стравы, захоўваўся ў недатыкальнасці на працягу ўсяго года: ен, згодна з народнымі вераваннямі, ахоўвае ад граду, і таму пры з’яўленні  градавых хмар гэты абрус рассцілалі на двары.

У цэнтры велікоднай абраднасці знаходзіцца яе своеасаблівы сімвал – пафарбаванае яйка. Згодна з біблейскім сюжэтам, пачатак звычаю фарбаваць і дарыць на Вялікдзень чырвоныя яйкі быў пакладзены святой Марыяй Магдалінай, якая звярнулася да імператара Ціверыя з прывітаннем “Хрыстос уваскрэс!” і, паднесшы яму ў падарунак чырвонае яйка, пачала сваю пропаведзь. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, а яго чырвоны колер нагадвае аб крыві Хрыста, якая была праліта дзеля выратавання людзей. Асвечанае ў царкве яйка елі першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святочнае застолле.

У першы дзень Вялікадня лічылася неабходным мыцца вадою, у якую пакладзены залатыя і срэбныя рэчы, а таксама чырвонае велікоднае яйка, каб увесь год быць  багатым, чыстым і прыгожым, як яйка. Маці гладзілі чырвоным яйкам, якое вымалі з вады, на твары сваіх дзяцей, каб яны былі заўседы румянымі і чырванашчокімі. Фарбаваныя велікодныя яйкі і зараз дараць родным і знаемым. Абмен такімі яйкамі-падарункамі паміж хлопцамі і дзяшчатамі азначае іх прызнанне ва ўзаемным каханні. Важнае значэнне мела велікоднае яйка, атрыманае ў каго-небудзь першым: верылі, што яно не псуецца на працягу ўсяго года і мае цудадзейную сілу. Лічылі, напрыклад, што пажар ад маланкі можна патушыць, кінуўшы ў агонь такое яйка. Велікодныя яйкі клалі ў зерне, прызначанае для сяўбы. Моладзь у гэты дзень абавязкова гушкалася на арэлях, што таксама ўсведамлялася як важнае магічнае дзеянне: пад’ем, узлет на арэлях угару павінен быў, на думку людзей, стымуляваць рост расліннасці, пасеваў, дапамагчы ім хутчэй падняцца.

З велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, вадженне карагодаў і закліканне вясны. На другі і треці дзень Вялікадня па весках хадзілі валачобнікі – велікодныя спевакі – славельшчыкі. Для выканання абраду валачобніцтва ствараўся валачобны гурт, галоўным у якім быў пачынальнік (запявала). Акрамя таго, у гурт уваходзілі музыкі, якія ігралі на скрыпцы і дудзе, а таксама механоша, які насіў “валачобнае” – святочныя дарункі гурту. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў весцы і перад кожнай хатай спявалі, услаўляючы гаспадара, членаў яго сям’і, жадалі пленнай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывелы. У адказ гаспадары дзяквалі валачобнікам і давалі ім падарунак – валачобнае (фарбаваныя яйкі, каўбасы, сыр, булкі).


                       Гаспадар ты наш з гаспадыняю,
                       Не тамі нас доўга, падары нас борздка
                       Не вялікім скарбам, чырвоным яйцом.
                        Са двара пойдзем, прыпяваючы,
                        Пана гаспадара велічаючы.

У апошні дзень свята (а ў некаторых раенах у першы ці другі) беларусы хадзілі на могілкі памянуць (“пахрыстосавацца”) сваіх продкаў.

Зараз гэтае свята адзначаецца з улікам некаторых з тых традыцый, якіх прытрымліваліся нашы продкі раней. Але часам маеш такое жаданне звярнуцца да тых звычаеў...



Оцените статью


стиль -1 актуальность 1
форма подачи -1 грамотность 1
фактура 1
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью