Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Адзінае жаданне

Автор: Федоренко Слава

22.10.2019

Просмотров: 1670


Што бы вы рабілі, калі б да Вас завітаў чорт? Я ўпэўнен, што Вы бы не сустракалі яго так, як зрабіў гэта Андрэй Сцяпанавіч Груздь. Ён ветліва запрасіў яго ў хату. Не трэба здзіуляцца – чорт ператварыўся ў звычайнага чалавека, каб не пужаць адразу. Пераступіўшы цераз парог, ён апынуўся ва утульнай 1 пакаевай кватэры, з адзіным балконам ва ўнутраны шэры дворык, якіх шмат існуе па ўсім свеце. Гаспадар – чалаве, якому на выгляд было гадоў 27, стаяў, перамінаючыся з нагі на нагу. Чалавека, які стаяў перад ім, ён бачыў упершыню.


Не гледзячы на гэта, шэрыя і крыху затуманеныя вочы Груздзя не паказвалі здзіўлення. Першым размову пачаў госць:


- Калі я не памыляюся вы і ёсць Андрэй Сцяпанавіч?
- Гэта сапраўды я. Чым магу дапамагчы?
- Вы не зразумелі. Гэта я прыйшоў да Вас, каб дапамагчы Вам. Я чорт – быў адасланы на зямлю Чорным Уладаром з не зусім звычайным для мяне заданнем: у пекле ўжо зашмат людзей, невядома куды падзець, вось Ён і вырашыў, каб супыніць наплыў, трэба дапамагчы некаторым людзям. Ён спадзяецца, што тады яны будуць менш грашыць… І вы, пан Груздь, адным з тых ўасліўцаў. Я тут каб выканаць адное ваша Жаданне. Мы не патрабуем у Вас душу, або подпіс кроўю, але ёсць адна умова – Жаданне не павінна датычыцца кахання. Зразумела?


Спчатку, Груздзь, які не верыў ні ў ніякія вышэйшыя сілы, збіраўся проста выпіхнуць жартаўніка за дзвер, але калі той нібы прачытаўшы думкі гаспадара, паказаў сваю сапраудную істоту, то Андрэй пачаў лётаць па кватэры як куля з нечалавечым крыкам. Ён спрабаваў схавацца пад коўдру, потым за занавеску, але, вырашыўшы, што там таксама не саме лепшае месца для схованкі, ён проста залез пад стол. Чорт тым часам з цікаўнасцю разгледжваў у люстэрка свой пятачок, не звяртаючы ўвагі на гаспадара, які быў бялей за снег і дрыжаў мацней за асінавы ліст. Калі ж Груздь супакоіўся, бачучы, што чорт нічога не робіць, ён зваліўся на ложак без сіл. Тады хвастатая істота прамовіла:


- Я так зразумею, што гэта была хвіліна радасці і Вы ўжо зразумелі чаго жадаеце. Тым лепей – Вы дапаможаце мне сэканоміць час – Вы нават не ўяўляеце колькі чалавек я павінен знайсці.


Груздь лёг на другі бок, каб не глядзець на чорта. Галаву ён абхапіў рукамі, але калі ён пачаў гаварыць, голас быў амаль цвёрды:


- Вось дзіва: бабка мая Богу пра дапамогу малілася ды й памйрла беднай, мой дзед, які ніколі не расставаўся з іконай, памёр ад рака, а тут да мяне завітае чорт каб дапамагці.


- Не зразумею што тут дзіўнага…
Груздь крыху памаўчаў, бо не ведаў што адказаць, але раптам схапіўся з ложка, нібы яго навясціла нейкая ідэя:


- Мабыць і няма. А калі няма, тады я мабыць скарыстаюся гэтым шанцам і пажадаю міра ва ўсім свеце.
Чорт смяяўся даволі доўга, качаўся па палу, стукаючы кулакамі, як маленькае дзіцё. Супакоячыся, ён прамовіў:
- Гэта вельмі добрае жаданне, калі ты, напрыклад, прымаеш удзел у конкурсе “Красуня свету”. Ты павінен пажадаць нешта, што датычыцца толькі цябе. Давай паспрабўем спачатку? Я. Жадаю…


У комнаце усталявалася цішыня. Андрэй разумеў, што такі шанц даецца толькі аднойчы і яго неабходна выкарыставаць з розумам. Ён успомніў сваё дзяцінства. Яблыню. Адзіную ў двары, на якой заўсёды сядзела шмат дзяцей, калі яблыкі толькі-толькі пачыналі налівацца сокам. Ён ўспомніў бацьку і маці, якіх ён ведаў толькі па фотаздымку. Яны паехалі за мяжу, пакінуўшы яго бацькам па лініі таты. Ён успамінаў, як яго білі у школе, а пасля у ВНУ… Пармільгнуў у галаве прыгожы твар дзяўчыны – першае безадказнае каханне. І раптам Груздь зразумеў, што ён ніколі не ведаў Шчасця.


- Я жадаю пражыць шчасліва да канца свайго жыцця.
Чорт, крыху спахмурнелы, арусціў галаву:
- Я не ведаю што такое шчасце. Ўяві сабе, што табе спатрэбна растлумачыць гэтае слова маленькаму дзіцяці.
Тады мне набходны час. Я паспрабую прыдмацб што-небудзь. Добра?
- Як паажадаеш. У цябе шмат часу – усе жыццё. Калі ты зразумееш, што такое ўчасце – пакліч мяне. Мае імя Бетэльгейзе*
Чорт знік…


***


Уявіце сабе, што вам спатрэбілася паыедаміць пра тое, што вы не ведаеце самі. Калі у Вас гэта атрымалася, то вы добра ўявіце сабе тыя пачуцці і думкі, якія былі ў Андрэя Сцяпанавіча. Ён ледзь цягнуўся па вуліцы пільна сочачы за ўсім, што адбывалася… Раптам яго позірк супыніўся на маленькім чалавечке, якому было не больш пяці год: ён з цікаўнасцю круціў у руках цукерку. Яго вочы свяціліся ад радасці – хлопчык ведау, калі ў яго атрымаецца адкрыць гэтую цукерку, то ён зможа паласавацца чымсьці па-незаямному смачным. “Мабыць зараз гэты хлопчык шчаслівы” – пранеслася ў галаве Груздя. Ён дастаў з кішэні блакноцік і запісаў тое што ён ўбачыў. Потым Андрэй яшче шмат разоў скарыстоўваў свой блакнот: свадзьба суседзяў; юнак, які ўпершыню пацалаваў дзяўчыну; бабуля, да якой нарэўце патэлефанаваў унук; чалавек, які шоу па вуліцы і лічыў грошы – ён толькі што атрымаў зарплату; бязногі чалавек, да якога ў бальніцу прыйшло шмат знаёмых, якія не пакінулі яго у цяжкі момант… Груздь рахумеў, што гэтыя людзі былі шчаслівы ў той момант. Ішлі гады. Блакнот ужо даўно скончыўся, в углу комнаты ляжала стопка сшыткаў. Скроні Андрэя пасівелі, а шчасця так і не было, як не было і жонкі. З кожным днём Андрэй станавіўся слабейшы, вочы ўжо не так добра бачылі, ды й рукі трасліся. І вось надыйшоў тый дзень, які ўсіх нас у канцы жыцця… Андрэй паміраў. Адзіны ў сваёй 1 комнатнай кватэры. Ён так і не адчуў што такое шчасце. Ссінелымі вуснамі ён ледзь чутна вымавіў:


- Бетэльгейзе.
У комнаце усталяваўся пах серы. Наш знаёмы, ніколькі не змяніўшыйся ў абліччы, апынуўся на стуле.
- Ты знайшоў як растлумачыць твае жаданне?
- Амаль. Але я, нажаль, ўжо ніколі не адчую яго. Там пад сталом ляжаць сшыткі – прачытай іх і калі хтосьці пажадае шчасця, ты будзеш ведаць што гэта такое.
Дзве гадзіны спатрэбілася чорту, каб пры дапамозе сшыткаў прайсці праз жыццё Андрэя. Гаспадар ужо амаль не дыхаў. Чорт закрыў апошні сшытак, падняўся са стула.
- Мабыць я ведаю як дапамагчы табе.


І знік…
Цішыня і супакой, як прыемная кошдра агарнулі Андрэя Сцяпанавіча. Са шчакі пракацілася сляза. Ён закрыў вочы. Але не было ніякага тунэлю і света у канцы. Замест яго штосьці цёплае агарнула сэрца Андрэя і ён пабачыў як ён ідзе па вуліцы, а потым раптам адрываецца ад зямлі і ляціць да шчырага і ветлівага сонейка. Андрэй ўздыхнуў і сціх з усмешкай на твары. Апошнюю хвіліну жыцця ён быў шчаслівы.

Бетэльгйзе - (грэч.) вока Д'ябла



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью