Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Ператварэнне

Автор: Жук Валерий

03.11.2019

Просмотров: 1871


Мой прыяцель вельмі дзіўны чалавек. Знешне ён ні чым не вылучаецца, але патрэбна яму толькі пачаць гаварыць, як свет навокал мяне ператвараецца ў нешта незвычайнае. Тады я адрываюся ад Зямлі і можна нават не заплюшчываць вочы, каб зразумець. Зразумець, што ты на нешта здатны, годны. 


 Але часцей ён маўчыць. Мы сустракаемся, моўчкі п’ем піва і так жа моўчкі разыходзімся ў розныя бакі. Мы нават так і пазнаёміліся: я стаяў на беразе Свіслачы, змагаўся з дрэннымі думкамі, ён падышоў і спытаў, ці не патрэбны мне анёл у сябры. Сяброў у мяне ўвогуле не было і я згадзіўся. Пабчыўшы маю пустую бутэльку, ён прапанаваў мне піва, так мы сталі сябрамі.

Яго завуць Марцін (праізводная ад Матвей, як ён мне растлумачыў), а больш мне нічога пра яго невядома. Мне больш і не патрэбна. Мы бачыліся разоў са сто, і толькі пяць з іх я чуў ягоны голас. Ён распавядаў мне пра людзей, здавалася ён бачыў іх наскрозь. Вось прайшоў малады хлопец, і я ўжо ведаю якія ў яго зараз думкі, пра штое ён марыць і што будзе рабіць. Мяне гэта здзіўляла, але потым я прызначаіўся й не звяртаў на ягоныя здольнасці ўвагі, а проста слухаў. Ён дапамагаў мне забыць пра асабістыя праблемы й недахопы майго жыцця. Ён ніколі не пытаў мяне не аб чым, але здаецца ведаў што трэба казаць, а што – не. Мне здаецца, яму можна стаць пісьменнікам-фантастам, так ён бездаганна апісваў мне іншыя планеты, міры, незямныя істоты, дый шмат чаго іншага. Здаецца нічога не казаў мне, але столькі нагаварыў. І мне шкада што ўчора яго не стала. Не ён не памёр, не знік, яго проста больш няма побач.

-Ведаеш, калі я быў маленькі – годоў пяць, бацькі расказалі мне шмат цікаўных рэчаў… Раней я ніколі не чуў ад яго нічога пра ягонае жыццё, ягоную сям’ю, ўсё гэта было вельмі незвычайна й таму адклаў у бок чыпсы й пачаў яго слухаць. А слухаць было што.

Ён працягваў:

-Напрыклад, што Зямля не адзіная планета на якой жывуць людзі, увогуле такіх планет шмат, яны ўсе падобныя й адначасова вельмі розныя. На некаторых планетах усе людзі добрыя, чулыя, уважлівыя, на другіх наадварот, такія што толькі і мараць каб забіць адно аднаго, ёсць яшчэ і тыя дзе людзі абыякавыя да жыцця; на ўсіх гэтых планетах жыццё вельмі нецікавае. Кожны новы дзень ні чым не адрозніваецца ад папярэдняга і таму пачынае здавацца што жыццё павісла ў паветры і не варушыцца. І толькі на нашай Зямлі гэтая аднастайнасць была знішчана, невядома як, але гэта так. Але ёсць не толькі людзі, але яшчэ і мы – анёлы. Анёлы існуюць дзеля таго каб на Зямлі жыццё заўсёды падзялялася на белае і чорнае, дабро і зло, каханне й забойства. Так у пяць год я даведаўся, што ў мяне за спіною ёсць крылы й што я магу ператварацца ў любую істоту, калі толькі гэтага пажадаю. Людзей якіх я лічыў сваімі бацькамі, таксама аказаліся анёламі, а я нават і не заўважаў, як вечарамі яны адчынялі акно й ляцелі прэч. Гучыць неверагодна, але і ў анёлаў бываюць справы. Бо мы таксама не бессмяротныя. Анёл, не зрабіўшы за жыццё нічога добрага для адных людзей й благога для другіх, памірае – ператвараецца ў звычайную людскую душу. Так ў людзей ёсць душа. Ды й яна не такая нематэрыяльная як мы лічым. Яна як паветра, яна як паветра для паветра, знікае з цела й ляціць ў далечынь. Людзі сказалі на ману, што яна ёсць дый былі правы.

-Дык можа і Бог ёсць, - спытаў я.

-Вось гэтага я не ведаю. Не здзіўляйся. Я яго ніколі не бачыў і нічога не чуў пра яго існаванне. Але справа ў іншым. Расказаўшы мне хто я, бацькі зніклі й больш не з’яўляліся, напэўна паляцелі гадаваць новага анёльчыка. А я застаўся тут у Мінску. Я белы анёл, і ў мяне крылы, а ёсць другія чорныя анёлы, і ў іх крылаў няма. Але мы не змагаемся супраць, бо на Зямлі маем асабістыя задачы. Ён на хвілінку змоўк, адпіў трохі піва, паглядзеў на неба дый працягнуў.

-Я ведаў, што павінен рабіць дабро, не дапамагаць людзям у рэчавым сэнсе, а удаскладняць іх духоўна. І я пачаў шукаць. Тады я быў яшчэ сапраўным дзіцём. Шмат чаго не разумей, але аднекуль пачуў голас: "чакай, ты занадта малы, табе яшчэ шмат чаго патрэбна засвоіць, назірай".Гэта быў голас маёй маці. І я назіраў, каля трыццаці год прайшлі для мяне моўчкі, я проста назіраў. Блукаў па начных вулачках, глядзеў у людскія вочы, падкрэсліваў рухі, але нават не спрабаваў нічога зрабіць. Прайшло шмат часу. І аднойчы увечары спаткау дзяўчыну, па Зямных мерках – вельмі прыгожую.

Я спытаў: "Ці хацела б ты меці ідэяльнага сябра?" "Усе вы на словах ідэяльныя, а на самой справе – казлы, ігаэстычныя й нічога, не разумеючыя!" "А калі твой сябра будзе анёлам?" "А што з яго толку, з тога анёла? Ці дасць ён мне тое, што я жадаю? Ці ёсць у яго грошы, улада? Ведаю, што няма! Адкуль?" І яна пачала смяяцца, громка ды непрыемна. А я пайшоў прэч. Я не разумеў, як чалавек можа адномовіцца ад такога сябра як я. Але я потым зразумеў яе, тую дзяўчыну. Дый не крыўдую.

-А яна была бландзінка, ці брунэтка,- не мог я не запытацца. -Мабыць рыжая. Але не ў тым справа. Я працягнуў пошукі, бо ведаеш крылы становяцца свінцовымі, калі не робіш сваю справу, пачынаюць ціснуць долу. Вельмі цяжка тады. "Як здароўе", запытаў я у дзядулі, які прысеў адпачыць на маю лаўку. "Пры саюзе было лепш." "Мо таму што вы тады былі маладзейшы?" "Таму што тады смаркачы, наконт цябе, не запытвалі пра такое глупства. Галоўнае здароўе. Канешне здароўе, асабліва калі ў цябе шмат чаго іншага. А так толькі й марыш, каб хутчэй памерці. Родныя дзеці на цябе забыліся. Дзяржаве ты не патрэбны, апрэч галачкі ў беллюцені. Самому сабе стаў агідным." "Прабачце, а чаго вы увогуле хочаце." "Я хачу каб жыццё было ідэяльным, такім як распавядаў пра яго Ленін…" "Усё ідэяльна толькі ў лякарні для душэўна хворых." Я ўзняўся і пайшоў. Стары нават не заўважыў маёй адсутнасці, так яго перапоўнілі ўспаміны. Далей працягваў свае палемічныя размовы сам насам. Я пачаў думаць, што ніколі нікому не стану патрэбны, ўпершыню захацелася выпіць, набыў дзве пляшкі піва й пайшоў да ракі. Там я сустрэў цябе, ашто было далей ты ўжо ведаеш. -А колькі цябе год? -Ніколі не лічыў, здаецца каля сарака, я яшчэ вельмі малады, мы анёлы жывем не менш за трыста год. Аднак на нас ніхто не звяртае ўвагі, таму што мы ведаем усе мовы, нам не патрэбна ежа, мы ніколі не спім, і мы валодаем сілаю. Аднак калі анёл не займаецца справаю, яго расціснуць ягоныя ж крылы.

-А як вы народжваецеся? -Калі б ты бачыў душу, то зразумеў бы. Яны ўсе розныя, ёсць сільныя, а ёсць слабыя. Толькі сільная душа можа стаць анёлам. Першыя некалькі год я быў амаль чалавекам. Я нават мог спаць.

-А я мог бы стаць анёлам?

-Ты не заўважаеш? Ты ужо анёл. Ты робіш людзям дабро. Напэўна ў наступным жыцці і ў цябе з’явяцца крылы. Я засмяяўся і паглядзеў на ваду, а калі павяртаў позірк то не знайшоў свайго сябра. Я падняў вочы ўверх і пабачыў ягоныя крылы – вялікія, белыя, а яшчэ я пабачыў яго твар, на твары была усмешка. Побач на зямлі я знайшоў ліст паперы, на ім прыгожым почыркам было напісана: "Не сумуй, я цябе больш не патрэбны, ты ўжо і так шмат чаго дасягнуў. Але хачу даць табе адну параду.

Ёсць на свеце адна дзяўчына якая табе вельмі падабаецца, і ёсць на свеце – ты, хлопец які вельмі падабаецца той самай дзяўчыне, і калі ты будзеш больш рухомы вы неўзабаве сустрэнецеся. Адкуль я гэта ведаю? У яе таксама ёсць анёл... Бывай!" … Я анёл, але я не анёл.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность -1
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью