Всякая ли реклама является двигателем прогресса, -задумалась я тут как-то на досуге. И положительно ответить себе на этот вопрос не смогла.
Ни для кого не секрет, что современные СМИ – газеты, журналы, телевидение, радио – как никогда раньше борются за более респектабельные и совершенные модели рекламы.
А все во имя и ради чего?
Не буду сейчас перечислять все отрицательные стороны рекламного бизнеса. Ограничимся лишь сравнением рекламы с наркотиком, иногда активно приобщающим нас к тем потребностям, которых раньше у нас никогда не было. Зачастую еще и за счет нашего здоровья.
Ну вот скажем, если кто-то из нас раньше спокойно обходился без всяких шоколадных батончиков, сможет ли, посмотрев соответствующий рекламный ролик, затормозить, не сникерснув? И ведь придумали еще, что шоколад полезен для здоровья! Хорошо, что хоть рекламу сигарет и спиртных напитков запретили. Тут даже и некурящий закурит, убежденный по жизни трезвенник запьет.
Да что говорить! Всего и не перечислишь. Если вы до сих пор считали себя здоровым или более или менее здоровым человеком, то реклама сделает перхоть, простатит, климакс, импотенцию и много другое вашими пожизненными хроническими заболеваниями. В дополнение, конечно, к болезням психическим, которые с помощью рекламы станут полностью необратимыми.
Сколь много средств и сбережений мы начинаем подчас тратить на осуществление внезапно появившихся у нас желаний. Не так обидно, когда о чем-то мечтаешь ты сам. Но не всегда бывает нужным, когда в жизнь воплощаются мечты, придуманные за тебя другими.
Да и стоит ли вообще рекламировать товар хорошего качества? Не купят ли его и так?
Рекламируются ли, например, у нас в России бытовая техника, предметы ширпотреба (одежда, обувь), произведенные в Белоруссии? Необходимости в этом, на самом деле, никакой нет, Мы просто приходим в магазин, и продавец, если, конечно, к нам расположится, всегда открыто предупредит о том, что все , что made in Korea in Сhina. Turkey , иногда даже in Germany (покупала как-то холодильник)качеству белорусских товаров явно уступает.
Есть, иными словами, то, что в услугах разного рода рекламщиков совсем не нуждается.
ЛУЧШАЯ РЕКЛАМА-ЭТО САМОРЕКЛАМА.
Именно это я и захотела предложить нашим организаторам конкурса в ответ на их поздравления с Новым Годом.
Свою работу я номинирую как лучшую рекламную статью. Но это больше для того, чтобы показать свою причастность к проводимому мероприятию. В действительности, мой подарок по случаю Нового Года (прошу считать его именно таковым) в особой рекламе не нуждается. Он говорит сам за себя. Это текст одного из рассказов замечательной российской писательницы Наты Чернышевой, специально по случаю конкурса переведенный на белорусский язык.
Конечно, я хочу, чтобы о талантливом авторе и Человеке с большой буквы узнало бы как можно больше читателей. Но самое главное - я хочу поздравить жюри и организаторов конкурса с наступившим праздником и пожелать им БОЛЬШОЙ НАСТОЯЩЕЙ ЛЮБВИ. Той самой, о которой говорит Ната в своем рассказе «Хранитель звезд».
Захавальнік зорак.
Вось скажыце, хіба можна ўкрасці зорку з неба? Хто можа гэта зрабіць? Да і навошта яе красці? Навошта патрэбна такая зорка? Яна ж гарачая... У кішэню не пакладзеш, на каўнерык не прышпіліш – прапаліць. І касцюм прапаліць, і скуру. Да самай косці!
Так што ўкрасці зорку немагчыма.
Затое яе можна сапсаваць, а то і зусім пагасіць.
Усім вядома, што зоркі – гэта такія ж сонейкі, як і нашае. А вакол зорак круцяцца планеты, такія ж, як і нашая. А на планетах жывуць людзі, такія ж, як і мы. Але мала хто ведае, што ў кожнай зоркі ёсць яшчэ і Захавальнік. Ён сочыць, каб зорка не перагравалася альбо, наадварот, не пераахладжалася, каб ззяла роўна і яскрава, каб цеплыні на планетах хапала ўсім. Гэта вельмі цяжкая і шаноўная праца. Не кожны здольны стаць Захавальнікам. А толькі той, хто не імкнецца да ўзнагарод, багацця і званняў, хто чысты душой і шчодры сэрцам. Той, хто сам, як маленькая зорка, прывык аддаваць любоў, цеплыню і ўвагу, нічога не патрабуючы ўзамен. Чым больш такіх людзей, тым буйней зорка і тым ярчэй яна ззяе.
Вось так і атрымоўваецца, што на цьмяных і маленькіх зорках жывуць нядобрыя людзі...
Яны прамянялі жывы свет свайго сонейка на ўласныя злыя пачуцці: рэўнасць, зайздрасць, скупасць і прагнасць.
Наша гісторыя як раз пра такую зорку. У яе застаўся адзіны Захавальнік. Ён састарэў і ўжо не мог якасна даглядаць сваю падапечную. А людзі не жадалі аддаваць сваіх дзяцей да яго ў вучні...
Кожная справа патрабуе навучання, трэба вучыцца, а такой адказнай справе і тым больш. Вучоба патрабуе шмат часу, ўсё жыццё, а за любоў плацяць толькі любоў’ю ў адказ, грошы тут не спатрэбяцца. Таму Захавальнікі зорак ніколі не бывалі вялікімі багачамі. Вось людзі на той планеце і разважалі: “Навошта майму сыну ці дачцэ такая дурная, непрыбытковая прафесія? Посьпеха можна дамагчыся толькі праз сапраўдную справу: гандлюючы на рынке ці ў краме, альбо працуючы на вялікіх заводах і фабрыках...” У пагоні за багаццем людзі не заўважалі, што іх сонейка з кожным днём ззяе ўсё слабей і слабей. І неўзабаве на ўсёй планеце настаў цьмяны змрок, дзень амаль страціў адрозненні ад ночы...
Бедная зорка амаль зусім згасла! Але людзі ўсё ж такі здолелі зразумець, што сонечны свет за грошы не набудзеш. У самы апошні момант яны гэта зразумелі, але ўсё ж такі зразумелі. І тады прыйшлі да старога Захавальніка і пачалі спалохана пытацца ў яго, як быць і што рабіць. Прасілі прабачэння за сваю непавагу. Навыперадкі прасіліся ў вучні...
А Захавальнік сказаў ім: усё проста. Так проста, што цяжка ўявіць. Трэба дапамагчы. Толькі адразу і ўсе разам. Каб кожны аддаў хаця б кропельку сваёй любові таму, хто з ім побач. Дзеля гэтага не патрэбна вучыцца. Здольнасць любіць ў чалавека ніхто адабраць не можа. Дык вось, упусціце ў свае душы сапраўдную, бескарыслівую любоў, казаў Захавальнік. Хоць на момант! Хоцть на невялікае імгненне. Перастаньце чакаць узамен якую-небудзь выгаду. Любіце! І нашае сонейка ажыве.
Вось людзі і сабраліся ўсе разам, пачалі дапамагаць свайму старэнькаму Захавальніку, як ён навучыў іх... Так, яны, зразумела, не трымалі экзаменаў на званне Захавальніка і шмат чаго не ўмелі, але кожны з іх зрабіў усё магчымае ў той дзень, каб атрымалася якая-небудзь безкарыслівая добрая справа. Усміхнуцца адзін аднаму. Утрымаць за руку шкоднага хулігана. Дапамагчы чалавеку, які апынуўся ў бядзе, абагрэць змёрзлае дзіця, паліць кветкі, накарміць галоднае кацяня...
І зорка ў іх ажыла! Проста не магла не ажыць. Любоў – вялікая сіла. Яна здольна пазмагацца з самой смерццю і ажывіць любую зорку.
Людзі зажылі ранейшым жыццём – зараблялі грошы, збіралі багацце, але пры гэтым намагаліся не забываць і пра безкарыслівыя ўчынкі, бо колькі б ні было ў зоркі Захавальнікаў, а без чалавечай дабраты ёй усё роўна не выжыць.
Няхай Новы Год падарыць Вам шмат любві!
З Новым Годам!
/* ?>
*/ ?>