Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Як я пайшла ў краму?

Автор: Байдак Александра

14.06.2018

Просмотров: 1605


Аднойчы я з сястрой вырашыла схадзіць у краму, як гаворыцца, “за кампанію”. Але перад гэтым мы з ёй заключылі маленькую дамову. Яна складалася з наступнага: усю дарогу і час знаходжання ў краме мы павінны былі размаўляць толькі на беларускай мове.  І вось, што з гэтага атрымалася.

Трэба сказаць, што так званыя "дні беларускай мовы" мы праводзім даволі часта. Бо, з аднаго боку, гэта наша родная мова. А з іншага – каб добра ведаць якую-небудзь мову, неабходна больш маўленчай практыкі.

І вось мы ўжо адправіліся за пакупкамі. Па дарозе ішлі і размаўлялі, памыляліся, выпраўлялі памылкі, прыгадвалі словы, смяяліся і зноў працягвалі лапатаць. Здавалася, нават мінакі, убачыўшы двух дзяўчынак, што ішлі і размаўлялі па-беларуску, аддавалі нам свае ўсмешкі. Можа яны былі адрасаваныя і не нам, але не важна…

Так, мы зайшлі ў краму, узялі па кошыку і паволі пачалі складваць у іх свае пакупкі. Спачатку абышлі  малочны і  бакалейны аддзелы, і нарэшце зайшлі ў каўбасны, прадавачка якога, думаю, назаўжды застанецца ў маёй памяці. Дачакаўшыся сваёй чаргі, сястра звярнулася да яе:

– Дайце, калі ласка, грамаў 500 каўбасы "Доктарскай Прымы".
– Какой колбасы? – спытала прадаўшчыца са здзіўленнем.
– "Доктарскай Прымы", 500 грам.
– Вот этой? – працягнула жанчына, тыкаючы пальцам у каўбасу.
– Так, гэтай.
– А, "Докторская Прима", правильно?? – задала яна чарговае пытанне.
– Так, дзякуй.

Як мне падалося, жанчына, якая працавала ў каўбасным аддзеле“не была хворая на вушы... На від яна была дужая і здаровая.
Пасля гэтай пакупкі ў мяне наогул падумала, што з прадавачкй мы размаўлялі на замежнай мове. Але, пагадзіцеся, беларуская мова лічыцца ў нашай краіне дзяржаўнай. А да таго ж з рускай у іх вельмі шмат падобнага. І я не ведаю, што ж такога незразумелага сказала прадавачцы мая сястра?

Калі я ўспамінаю гэтую гісторыю і мне становіцца не па сабе: што ж будзе далей?

Ад рэдакцыі

Артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь паведамляе, што дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з’яўляюцца беларуская і руская. І “Закон аб мовах” сцвярджае пра раўнапраўе дзвюх дзяржаўных моў. Аднак на практыцы, на жаль, часцей атрымліваецца інакш. Але беларускамоўныя актывісты спрачаюцца за свае правы.

У працяг сітуацыі з крамамі варта ўзгадаць мінулагоднюю ініцыятыву Таварыства беларускай мовы, якое заклапочаная тым, што ў большасці нашых крамаў шыльды выкананыя на рускай мове. Так, ТБМ звярнулася спачатку да кіраўніцтва аднаго са сталічных гіпермаркетаў, а потым і ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем, каб у гэтай краме візуальнае афармленне і шыльды былі выкананыя на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай. Пасля гэтага КС накіраваў ліст да адміністрацыі гандлёвага цэнтра з прапановай выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. У звароце прадстаўнікоў суда было таксама адзначана, што “супрацоўнікі цэнтра павінны валодаць беларускай мовай у аб’ёме, неабходным для выканання сваіх службовых абавязкаў, інфармавання наведвальнікаў цэнтра аб таварах і паслугах”. Аднак, рэакцыі крамы да гэтай пары няма – шыльды так і засатліся на рускай мове.

Узгадаю яшчэ адзін цікавы выпадак.

У кастрычніку 2007 года на беларускіх мытнях з’явіліся беларускамоўныя бланкі дэкларацыі. Усё пасля таго, як спадар Сяргей Сямёнаў, калі перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу адмовіўся запаўняць дэкларацую па-руску. Малады чалавек патрабаваў бланк на роднай беларускай мове. Мытнікі палічылі дзеянні Сяргея неправамернымі і склалі пратакол аб «перашкодзе працы супрацоўнікам дзяржаўнай мытні». Пасля гэтага адбыўся суд і актывісту прысудзілі 30 базавых велячынь штрафу.

Аднак, крыху пазней былы старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгор Васілевіч пакрытыкаваў айчынных мытнікаў за парушэнне Канстытуцыі. Пасля гэтага на нашых памежных пунктах і з’явіліся дэкларацыі на роднай мове.

Часам беларускамоўнасць можа вам і дапамагчы і ў паўсядзённым жыцці. Як прыклад, выпадак з маёй беларускамоўнай знаёмай. Мінылым летам яна набывала шпалеры на адным з мінскіх рынкаў. І за прыгожую беларускую мову прадавачка зрабіла дзяўчыне зніжку ў 50 адсоткаў.

Давайце будзем паважаць беларускую мову і намагацца таго, каб усе беларусы яе паважалі!



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью