Фоторепортажи





“Што пасееш, тое і пажнеш” або які гэты трудагалізм па-няволі?

Автор: Барковская Ярамона

17.04.2018

Просмотров: 4145


          Дарослыя  памыляюцца, калі думаюць, што вучыцца стала лягчэй. Хоць сучасны школьнік і мае добрыя падручнікі, камп’ютар і профільныя класы з паглыбленным вывучэннем прадметаў, але часам ініцыятыва "інтэнсіўна навучацца" зыходзіць не ад саміх падлеткаў, а ад настаўнікаў і адміністрацыі школ. Асабліва прыкметна гэта ў ліцэях і іншых спецыялізаваных установах, дзе проста не пакідаюць выбару - працуй і ўсё! Але, калі вучыцца такім чынам, то зусім не застаецца часу на добры адпачынак, бо увесь вольны час заняты падрыхтоўкай да ўрокаў.


А што рабіць з рэкамендацыямі медыкаў – добры сон, штоднеўная прагулка на вуліцы не меней гадзіны, цёплая і смачная ежа… Усё гэта аснова здароўя школьнікаў.  Хвалюе, яшчэ і той факт, што здаровых выпускнікоў заўсёды меней, чым першакласнікаў. Чаму? Можна толькі дагадвацца, што адна з прычын - ператамленне ў школе. Многія дзеці не вытрымліваюць тэмпу вучобы і пачынаюць проста прагульваць і асэнсавана не рабііць хатнія заданні, каб даць адпачынак стомленаму арганізму.

 

Каб пацвердзіць усё вышэй сказанае, быў праведзены эксперымент, адной з умоў якога было добрасумленнае выкананне ўсёй хатняй працы, якую задаюць у школе на працягу тыдня. Другая ўмова – паспявать адпачываць.

 

      Панядзелак: Салодкі сон перарывае гадзіннік. 6. 20 - “Рота, пад’ём!” Шэсць урокаў у школе, плюс адна гадзіна дадатковых заняткаў. Дахаты прыйшла у тры гадзіны дня. Паела. 15.30 - села  за ўрокі (ні хвіліны не адпачыла). Вырашыла пачаць з матэматыкі.  Амаль дзве гадзіны аддала на поўнае рашэнне ўсіх заданняў і завучванне тэорыі. Як аказалася, не ўсім матэматыка даецца лёгка... На гадзінніку ўжо пяць, а падрыхтаваны толькі адзін урок. Добра - працягваем… Сусветная гісторыя. Сапраўды вывучыла ўвесь напісаны канспект за 20 хвілін (уклалася у норму). Добра, што гісторыя даецца лёгка. Далей – фізіка, геаграфія, замежная мова. На гадзінніку – амаль поўнач, а павячэрыць так і не ўдалося. І так, ні жадання, ні часу адпачываць няма. Трэба класціся спаць!

 

         Аўторак:  І зноў тое самае. Сем гадзін за партай. Дома толькі к тром. Амаль не паеўшы, я саджуся за урокі. Любімая матэматыка… За ёй – замежная мова і біялогія. Хатняе заданне выканала толькі ўвечары. На гэты раз давялося крыху пагуляць, але гэта не дзве гадзіны, як рэкамендуюць медыкі.

 

        Серада: Цяжкі дзень. Не дзве, а нават тры матэматыкі, два англійскіх, біялогія і гісторыя. Потым – дадому, і зноў  за ўрокі, а яшчэ і рэпетытар…  Не заўважыла, як прыйшоў вечар. Вельмі стамілася, звалілася спаць. Нягледзячы на тое, што зараз толькі трэці дзень эксперыменту, а сіл амаль няма.

 

          Чацвер: Любімы дзень тыдня, бо у школе праважу толькі шесць гадзін, ды і ўрокаў задаюць не так шмат. Добра, сення можна пайсці пагуляць. Але не доўга, бо пазакласнае чытанне яшчэ нікто не адменьваў.

 

          Пятніца: Зноў сем гадзін у класах. Ніхто нікога не шкадуе, і нават рэпетытар, які так старанна тлумачыць тэму, якую ты фізічна не ўспрымаеш.  Пяты дзень добрасумленнага выканання хатняй працы  зусім выбіў з прывычнага ладу жыцця - ад урокаў галава ходзіць кругам. Але, засталася толькі субота, што вельмі прыемна.

 

Субота: Вось, здарылася! Толькі пяць гадзін за партай, і ўрокі не такія складаныя. Але, вытрымаць аказалася цяжей, чым я думала – амаль заснула. Прыйшла дадому у гадзіну дня – і зноў за хатнее заданне! А чаму не? Ужо звыклася, ды і нядзеля будзе вольнай.

 

        Робім вынікі: усе урокі выкананы, але без асаблівай зацікаўленасці, два разы за тыдзень удалося пагуляць на свежым паветры, на газеты, камп’ютар і тэлевізар не хапала часу, пра свае асабістыя справы і думаць не было калі. На самой справе, з такой напружанай працай хутка звыкнешся, але часам гэткае жыцце перарастае ў трудагалізм.              

 

        А вось прымаць рашэнне: вучыцца па поўнай праграме, або вучыцца і думаць пра сваё здароўе - будуць самі школьнікі. Канешне, дзеці не здольны вырашыць пытанне з школьнай перагружанасцю (калі не казаць пра прагулы урокаў), але гэта не выйсце з сітуацыі. Толькі дарослыя могуць дапамагчы, калі складаюць школьныя праграмы і плануюць развіццё сферы адукацыі. Падумайце…

 

 

 

 

Случайный вопрос на странице


Как выбрать круиз по средиземному морю?

 

Круиз по Средиземному морю это мечта практически каждого человека, который хоть как-то любит путешествовать. Попасть в такой круиз раньше для простого советского человека было практически равно выигрышу в лотерею машины.

Поэтому попадали в такое путешествие только избранные. Сейчас же, круизы по средиземному морю – вполне реальное предприятие, которое позволить может себе практически каждый, кто хоть как-то умеет экономить. То есть, если откладывать со своей заработной платы понемногу, то примерно за 5 лет можно накопить на шикарный круиз по Средиземноморью.

И вот вы накопили средства и начинаете подбирать себе тур. Сначала нужно поинтересоваться у своих знакомых туристов, где и как они проводили путешествия, и если среди них окажутся те, которые путешествовали по Средиземному морю, то тогда поговорите с ними. Они подскажут, с какой фирмой лучше всего связаться, и по какому маршрут поехать.

Попутно можно почитать всевозможные отзывы о поездках по данному маршруту в интернете, ведь множество сайтов сейчас как раз на этом и специализируются. Таким образом, вы обезопасите себя и свою поездку от всевозможных фирм – однодневок, которые собирают деньги за поездку, а потом бесследно исчезают.

 



Оцените статью


стиль 2 актуальность 2
форма подачи 2 грамотность 2
фактура 2
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью