Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Папера і ручка. Памылка сувязі

Автор: Кіявіцкая Таццяна

28.10.2009

Просмотров: 1786


Памылка сувязі. Сервер не працуе. Абяцалі наладзіць. Сёння. Але ўжо дзесяць гадзін, а ўсё ніяк. Таму з’явілася багата вольнага часу – для таго, каб пісаць.


Першае. Трэба напісаць ліст. Дакладней, як мінімум два. Спачатку, афіцыйна-жартаўлівы. Гэта хутчэй не ліст, а запрашэнне. Маўляў, паважаная спадарыня N, паведамляем Вам, што такога і такога адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства з нагоды добрага настрою спадароў A, B i C і г.д. Просім прыняць актыўны ўдзел. Мерапрыемства плануецца правесці па адрасе... Ля-ля-ля. Ліст на стылизаваным пад бланк аркушы я акуратна ўкладаю ў вясёленькі канверцік. І цяпер засталося перадаць яго праз давераную асобу – і чакаць адказ. Мы не першы год перапісваецмся такім чынам са спадарыняй N. А здавалася б, дарослыя людзі! Сорамна прызнацца, колькі нам год.

Наступны ліст – сапраўдны, шчыры, зусім не стылізацыя – сябрам у далёкае-далёкае замежжа. Канечне, розныя бягучыя навіны перадаюцца аператыўна ледзь не штодзень он-лайн, але прыемна атрымаць на іншым баку планеты ліст ці скамячаную на пошце ці ў дарозе паштоўку, магчыма, без значнай інфармацыі, але з канкрэтным, характэрным, непаўторным почыркам, які належыць чалавеку і перадае той эмацыйны стан, у якім усё гэта пісалася.

І яшчэ. Трэба абавязкова выслаць паштоўку аднаму добраму чалавеку. Звычайна мы асабліва не распісваем, толькі адзін-два сказы на абароце – і прывітанне. Зрабіць гэта хочацца вельмі. Зараз. Але паштоўкі пад рукой няма, а калі з’явіцца... Я ўспамінаю пра яе толькі на працы ці позна ўвечары дома, калі рэальна набыць яе не магу.

Другое. Хочацца напісаць верш. Нават не проста хочацца, а карціць – бо ён ужо жыве сваім жыццём у маёй галаве, але яшчэ не склаўся і гукі і словы. Але той настрой, які ахапіў мяне асабліва падчас напісання лістоў, дапамагае незвычайна – і няспешна кладуцца адзін за адным кароткія і важкія радкі, так доўга чаканыя (апошні верш быў напісаны яшчэ вясной).

Трэцяе. Не столькі пісаць, колькі чытаць. Трэба вычытаць артыкул, давесці яго да належнага стану. Час яшчэ церпіць, але... Калі яшчэ будзе такая нагода?

Памылка сувязі, і дождж, і шапаценне тонкіх бярозак за акном... І я пішу, пішу, пішу...



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью