Сёлета спаўняецца 50 год Дамове пра Антарктыку - дакумэнт, які прадугледжвае дэмілітарызацыю раёна Антарктыды, яго выкарыстаньне вылучна ў мірных мэтах, ператварэнне ў зону, вольную ад ядзернай зброі. Дамова была падпісана 1 сьнежня 1959г., у самы разгар Халоднай вайны.
Сёньні, тысячы людзей спрабуюць патрапіць у Сьвет лёду і камянёў, дзе мора поўнае кітоў і цюленяў, дзе жыцьцё, практычна, не кранута рукой чалавека.