Меланома ці рак скуры з'яўляецца адным з самых небясьпечных і распаўсюджаных выглядаў рака ў сьвеце. Рак скуры асабліва распаўсюджаны ў Аўстраліі, дзе штогод ад гэтай хваробы памірае больш за 1700 чалавек. Сёлета Cancer Council — няўрадавая арганізацыя, дзейнасьць якой накіравана на прадухіленьне, выяўленьне і лячэньне рака, уладкавала акцыю для прыцягненьня ўвагі да праблемы рака — 1700 ручнікоў на адным з самых папулярных сіднэйскіх пляжаў Bondi Beach.