Фоторепортажи





   Фоторепортажи    Новостной календарь    Хостинг картинок    Статьи    Реклама

Планы на лета

Автор: Кіявіцкая Таццяна

23.04.2010

Просмотров: 1851


Ёсць адна незавершаная справа, з якой трэба было разабрацца яшчэ летась, але я не стала змагацца з млынамі-ветракамі, хоць і трэба было. Гэтая справа не дае мне рухацца далей, але усё роўна – думаю я – гэта не перашкодзіць мне планаваць летні адпачынак.


Дзякуй немаведама каму (напэна, найперш шэфу, які мне гэта дазваляе ўжо які раз) – адпачынак мой прыпадае на тое самае лета, а магло быць значна горш. Варыянтаў мора-акіян, але ёсць некалькі “але”. Па-першае, мае спадарожнікі, якія згадзіліся падзяліць са мной вольны час,але якія наўрад ці могуць кантактаваць між сабой і ветліва мне згадалі пра тыя мецы, куды яны б пагадзіліся паехаць – гэта зусім розныя месцы! А я б паехала і туды, і туды. І з А., і з Б. Па-другое, ехаць за адзін месяц і туды і сюды – фінансава накладна, я на гэта не разлічвала і наўрад ці без дапамогі атрымаецца гэта здзейсніць. Але трэба верыць. І пакуль – планаваць і падбіраць варыянты. Таму блытаюся ў інтэрнэце і тэлефаную, калі няма нікога ў кабінеце. Тое, што пазначана на сайтах, не адпавядае рэчаіснасці. Гэта мяне больш за ўсё раздражняе. Пішуць адно, а спрабуеш замовіць – усё пераварочваюць з галавы на ногі і выстаўляюць іную цану. Нічога, знойдзем!

У перапынках між справамі і творчым пошукам варыянтаў перачытваю па колькі старонак, каб хоць на якую кропельку зварухнуць маю леташнюю справу. Ціха-ціха, але нешта рухаецца. Але мне будзе хана, калі зноў сутыкнуся з гэтымі людзьмі-ветракамі.

Падбадзёрваюць мяне толькі дзве рэчы – салодкае і...вельмі салдодкае. Ёсць дзве цукеркі ў кішэні, яшчэ адну – цудоўны аўстрыйскі шакалад! – пакінутую ў мяне на стале добрым чалавекам з іншай лабараторыі, ужо з’ела і аблізнулася. І яшчэ было нешта, але з самай раніцы, таму ўжо і не згадаю што.

Насамрэч усё не так блага. Некаторыя з маіх знаёмых за ўсё жыццё далей памежных раёнаў Расіі наогул нікуды не выязджалі. А мне здаецца, што калі за год – нікуды, то – усё, прапала, марна прайшоў год. А паколькі з канферэнцыямі цяпер зусім ніяк – змянілася сфера маёй дзейнасці, то толькі так – адпачынак па поўнай.

А калі плануеш адпачынак – ужо адчуваеш подых крымскага ветрыку ці пах французскіх круасанаў, сніш Шведскія паркі, купляеш індыйскі шалік і гатуеш на вячэру што-небудзь з італьянскай кухні.



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью