Сон. Ці нешта большае?

Автор: Кіявіцкая Таццяна

30.11.-0001


Дождж ішоў праз усю ноч. І мне сніліся шэрыя мышы. І вялікая брудная калюжына за чужой машынай.

Раніцай колькі разоў парывалася паглядзець, што азначаюць гэтыя вобразы, але адно з маіх “я” катэгарычна пратэставала. Усе мінулыя разы тое негатыўнае, што неслі, згодна розным тлумачальнікам, найбольш выразныя мае сненні, нязменна станавілася яваю, а вось неверагодныя хуткія змены да лепшага – згодна тым жа тлумачальнікам – так і не здзейсніліся.

Напэўна, - думалася мне, - я так баялася таго негатыўнага, што абяцалі мне сны, што занадта шмат думала пра гэта. А думкі маюць уласцівасць матэрыялізавацца. Пра неверагодныя ж цудоўныя падзеі баялася і марыць, каб не спудзіць лёс. І вось вам вынік: благое адбудзецца ў любым выпадку, а шчасце ляпі сам, не зважаючына на знакі лёсу, што ўсё хутка будзе ў шакаладзе.

Дождж не пераставаў і раніцай. І дзень – звычайны аўторак – стаў падобны да сноў: няпэўны, нелагічны, але з нейкім патаемным, не вядомым мне, сэнсам. Толькі не хапала мяккай падушкі і цёплай коўдры: у вялізным старым будынку інстытута ў гэтую пару заўсёды халадней, чым на вуліцы. А на вуліцы плюс восем і дождж.

Я люблю сны. Яны падобныя да кінаарту, мастацтва не для ўсіх, калі ты паглыбляешся ў дзіўны свет – свой невядомы свет! – сімвалаў і знакаў, калі адчуваеш і думаеш, не як у штодзённым жыцці; калі дзейнічае свая, нелагічная логіка. Часам бывае нават страшна, ты не можаш спыніць момант і разарваць гэтую віртуальную рэчаіснасць – я рэдка прачынаюся ў такія напружаныя моманты. Але затое ў іншым сне ты можаш адчуць неверагодны кайф, асалоду, паляцець да нябёсаў – нават калі напярэдадні і думаць не думаў пра нешта такое.

Сон больш, чым проста сон. Гэта прастора выяўлення і рэалізацыі тваіх схаваных і вядомых толькі табе аднаму “я”. Менавіта ў сне іх можна ўбачыць, а не проста пачуць ці паспрачацца з імі, як гэта адбываецца звычайна.

А калі сонечнае святло ў суботу ці нядзелю няўмольна будзіць мяне так рана, а я не хачу сыходзіць у рэальнасць а сёмай гадзіне, я накрываюся з галавой, пакідаючы маленькую дзірачку для свежага паветра, - і яшчэ на якую гадзіну блукаю па лабірынтах сноў.

Подписка. Только интересные тексты!

Введите ваш e-mail:

При помощи FeedBurner


Просмотров: 49

Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью

Оставьте свой комментарий

Для того, чтобы оставить свой комментарий, Вам необходимо войти на сайт или зарегистрироваться
Планы на лета

Ёсць адна незавершаная справа, з якой трэба было разабрацца яшчэ летась, але я не стала змагацца з млынамі-ветракамі, хоць і трэба было. Гэтая справа не дае мне рухацца далей, але усё роўна – ду

Жизнь моей собаки.

Сразу хочется вспомнить вставку из мультика «Малыш и Карлсон», где малыш активно просит у родителей купить собаку. Примерно так же просила и я, пока мне ее не подарили. Это было не на де